“Вёсачка мая…”

03.10.2025

27 мая работнікі сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры” парадавалі канцэртнай праграмай “Вёсачка мая…” жыхароў дзвюх вёсак Сольскага Савета – в.Івашкаўцы і в.Падбалотцы.

Шмат прыемных хвілін атрымалі вяскоўцы ад сустрэчы з лепшым фальклорным калектывам Смаргоншчыны – народным фальклорным калектывам “Валэйчанка”, у выкананні якога прагучалі беларускія народныя і аўтарскія песні кіраўніка калектыва М.С.Будзько. Непаўторнымі байкамі і асабістымі вершамі прыемна здзівіла жыхарка в.Івашкаўцы Т.Станкевіч. Арганізатары мерапрыемства не шкадавалі цёплых слоў і пажаданняў у адрас мясцовых жыхароў, якія сустракалі кожны нумар апладысментамі і доўга не адпускалі мясцовых артыстаў Т.Дзмітрук, А.Хвастэнка, Н.Падбярозка, Е.Какауліну, Л.Барысоўскую. А пад задорны акампанемент музыкаў А.Грыгаровіча і А.Хвастэнка нават дружна пускаліся ў пляс.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика