“Свята Бульбы - “Ах, бульба, бульбачка”

27.08.2017

27 жніўня ў агр.Асінаўшчызна прайшло “Свята Бульбы - “Ах, бульба, бульбачка”, якое падрыхтавалі работнікі сектара культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры”

У свяце прынялі ўдзел жыхары вёсак Каранёўскага сельскага Савета – Арэхаўка, Лубянка, Васюкі, Караваі, Аславеняты, Бялкоўшчына, Асінаўка, Галяшонкі і Асінаўшчызна. Прысутныя даведаліся шмат цікавага з гісторыі бульбы, актыўна адгадвалі загадкі, пагаворкі і нават пазнаёміліся з самой “Матуляй Бульбай”. Цёплыя словы ў адрас старастаў вёсак і іх груп падтрымкі выказала старшыня Каранёўскага сельскага Савета С.С. Норык. Шмат цікавых вырабаў з бульбы і іншай агародніны прывезлі на свята яго ўдзельнікі. Яны прадставілі на выставах самыя розныя сарты бульбы, падрыхтавалі абарону сваіх сталоў, дзе гучалі песні, прыпеўкі, вершы, старажытныя рэцэпты страў з бульбы. На працягу свята для ўсіх прысутных праводзіліся гульні, конкурсы. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел самадзейны тэатр мініяцюр з Крэўскага Дома культуры, запрошаныя выканаўцы з г.Мядзеля, а таксама мясцовыя артысты. Усім старастам вёсак былі ўручаны Граматы ад мясцовага сельскага Савета і ўручаны падарункі, вырабленыя рамеснікам з в.Васюкі Л.Н.Крывальцэвічам. Весела і захапляльна прайшло свята і нават надвор’е не дазволіла сапсаваць настрой прысутных.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика