Фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”

26.08.2017

26 жніўня на Аўгустоўскім канале ў Гродзенскім раёне прайшоў абласны адкрыты фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” і рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, у рамках якога адбыўся III заключны тур абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

У фестывалі прымалі ўдзел лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, іншыя творчыя калектывы рэгіёну, якія прайшлі атборачныя туры абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, а таксама шматлікія творчыя калектывы і майстры. Годна прадставілі Смаргоншчыну на рэгіянальным фестывалі нашы фальклорныя калектывы і майстры народнай творчасці. Узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “ВПК “Жодішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”(кір.К.Дудзінская) стаў лаўрэатам I ст. у двух намінацыях - “дзіцячы фальклорны ансамбль” і “фальклорны танцавальны калектыў(побытавыя танцы)”. Ён таксама ўзнагароджаны Дыпломам “за дзейсную папулярызацыю абрадавых і святочных традыцый Гродзенскага Панямоння” і Дыпломам удзельніка рэгіянальнага фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны”. Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” ДУА “Смаргонская ДШМ імя Агінскага” (кір.Ч.Жых) стаў лаўрэатам II ст. у намінацыі “фальклорны інструментальны ансамбль”. Дыпломам III ст. у намінацыі “аўтэнтычны фальклорны гурт” узнагароджаны народны фальклорны гурт в.Шутавічы (кір.Н.Руткоўская) ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”. Па выніках конкурса падворкаў традыцыйнай культуры “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі” Дыпломам III ст. у намінацыі “Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёстваў” узнагароджаны ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.Цікавая і разнастайная калекцыя работ была падрыхтавана аддзелам традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў”(заг.Горбач Т.В.).

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика