«Прывітанне , зямляк! »

27.07.2020

Шматлюдна было на пляцоўцы ў цэнтры аграгарадка Ракаўцы 26 ліпеня! Работнікі сектара культуры і вольнага часу «Крэўскі Дом культуры» сумесна з філіялам «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» запрасілі вяскоўцаў на свята «Прывітанне, зямляк!».

Гучалі пранікнёныя словы прывітанняў у адрас жыхароў аграгарадка, якія цёпла сустракалі мясцовых артыстаў і гасцей з сектара культуры і вольнага часу «Крэўскі Дом культуры». Парадаваў гледачоў акампаніятар Крэўскага Дома культуры Віктар Траццяк, які выканаў усім добра вядомыя песні. Удзельнікі тэатра мініяцюр «Вясёлы калейдаскоп» прадставілі свае мініяцюры. Са святам жыхароў аграгарадка павіншаваў старшыня Крэўскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Мікалаевіч Дзятчык.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика