“Усіх закружыў карагод…”

22.07.2018

22 ліпеня ў аграгарадку Жодзішкі прайшоў першы фестываль побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод».

Вельмі сімвалічна, што ўпершыню мерапрыемства такога маштабу праводзілася ў Год малой радзімы, бо ўдзельнікамі фестывалю сталі не толькі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, але і майстры народнай творчасці, рамеснікі, прадстаўнікі розных творчых прафесій Смаргонскага раёна. Для многіх з іх Жодзішкі і ёсць тая самая малая радзіма, адкуль бяруць свае вытокі іх майстэрства і таленты. Так, годным упрыгожаннем свята стала выстава-прэзентацыя рэалізаваных аб'ектаў і праектаў, якія чакаюць свайго ўвасаблення ў жыццё, уражэнца аграгарадка Жодзішкі архітэктара Аляксандра Францавіча Базевіча. А вершы Марыны Іванаўны Базевіч, пранізаваныя любоўю да роднага краю, да людзей, якія жывуць і працуюць на жодзішкаўскай зямлі, кранулі слухачоў да глыбіні душы і нават да слёз. Нікога не пакінулі абыякавымі і «Сасноўскія пацехі» - музычна-гумарыстычная праграма аматарскага калектыву філіяла «Сасноўская бібліятэка - клуб» Смаргонскага раёна. Публіка зноў была ў слязах, але цяпер ужо ад смеху.

І ўсё ж, галоўным героем фестывалю быў Яго Вялікасць - танец! Запальны, імклівы, жывы – ён панаваў не толькі на сцэне, але і далёка за яе межамі. На майстар-класах ад узорнага фальклорнага калектыву «Нальшчаначка» («Танчым па-даўнейшаму!») і філіяла "Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр" - гасцей, якія прыехалі на фестываль з Лідскага раёна ("З Бердаўкі з любоўю") гледачы не проста пазнаёміліся з гісторыяй усімі любімых побытавых танцаў, але і, развучыўшы іх асноўныя рухі, весела танчылі разам з удзельнікамі гэтых выдатных калектываў. Не змаглі яны ўседзець на месцы і падчас выступлення народнага калектыву народнай песні і танца "Вечарынка", і стаўшы ўдзельнікамі яркага феерычнага фольк-шоу "Забабоны" - нашых гасцей з Мінска.

Закончылася свята забаўляльнай праграмай «Танцавальны колазварот» і карагодам, які закруціў усіх - і гасцей, і ўдзельнікаў фестывалю, бо нездарма ён атрымаў сваю назву «Жодзішкаўскі карагод».

Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што фестываль побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод» стане традыцыйным і з кожным годам будзе збіраць, аб'ядноўваць усё больш і больш удзельнікаў і гасцей.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь