"Паболей вам рыбкі, каб ззялі ўсмешкі! "

21.07.2018

Вельмі актыўна пачалася раніца 21 ліпеня на возеры в. Белевічы.

З усяго Смаргонскага раёна туды з'ехаліся рыбакі, каб прыняць удзел у свяце Дзень рыбака, пад назвай "Паболей вам рыбкі, каб ззялі ўсмешкі!” Больш за 20 чалавек з 6 гадзін раніцы спаборнічалі ў лоўлі рыбы. У 11 гадзін распачалася ўрачыстая частка. Камісія, у склад якой уваходзілі старшыня Каранёўскага сельскага савета С. Гаспадарова, дырэктар ВКУП “Саўгас Смаргонскі" І. Дарашкевіч, ІП, гаспадар возера А. Замараеў і ўдзельнікі Смаргонскай каманды па лоўлі рыбы правялі ўзнагароджанне па намінацыях: самы юны і самы старэйшы рыбак, першая злоўленая рыбка, самая вялікая рыба, агульная вага ўлову і суцяшальны прыз ад "залатой рыбкі". Вядучая расказвала пра кожнага з удзельнікаў –рыбаловаў. Усім былі ўручаны падарункі ад Каранеўскага сельскага Савета, сертыфікаты ад І.Вераб'я, уладальніка крамы "Паплавок", ад ІП А. Замараева. Для ўсіх прысутных была прыгатавана юшка супрацоўнікамі Смаргонскай райплемстанцыі. Работнікі Бялкоўшчынскага Дома культуры спявалі песні, праводзілі конкурсы і гульні. На мерапрыемства сабраліся групы падтрымкі, якія віталі сваіх удзельнікаў спаборніцтваў. Былі арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі і выязны гандаль. Весела, актыўна і па -сямейнаму прайшоў суботні дзень. Ён пакінуў шмат уражанняў, як у рыбаловаў, так і ва ўсіх прысутных.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь