"Песні і танцы маёй бабулі"

20.07.2018

Работнікі аддзела культуры і вольнага часу "Сінькоўскі Дом культуры" 20 ліпеня запрасілі жыхароў аграгарадка Сінькі на канцэртную праграму "Песні і танцы маёй бабулі".

Тэма мерапрыемства была выбрана не выпадкова – бо менавіта ў гэтай установе асноўным накірункам працы з'яўляецца захаванне і развіццё лепшых фальклорных традыцый Смаргоншчыны. Аб чым сведчыць плённая творчая праца старэйшага народнага калектыву раёна – народнага фальклорнага калектыва в. Шутовичи і дзіцячага фальклорнага гурта"Буслянка".

У праграму канцэрта былі ўключаны старадаўнія і беларускія народныя песні, народныя танцы, а таксама майстар-клас з гледачамі, якія ахвотна танцавалі "Польку-матылька", "Мікіту", "Кракавяк","Ойру" і іншыя танцы, якія так любілі нашы бабулі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь