“Свята беларускіх гаспадынь”

15.07.2018

15 ліпеня жыхары аграгарадка Синьки і навакольных вёсак сталі ўдзельнікамі «Свята беларускіх гаспадынь», якое праводзіцца тут другі год запар.

Па задумцы арганізатараў свята, работнікаў аддзела культуры і вольнага часу «Сінькоўскі Дом культуры», на гэты раз ён быў прысвечаны хлебу. Праграма свята была цікавай і насычанай. Адбылася прэзентацыя вырабаў з мукі кожнага падворка «Багата хата не вугламі, а багатая пірагамі!». Творчая абарона вуліц аграгарадка Синькі і вёсак рэгіёна не пакінула нікога абыякавым – настолькі яны былі насычаными і арыгінальнымі. Удзельнікаў і гасцей свята віталі старшыня Синькоўскага сельскага Савета С.Пачыкоўскі і дырэктар КСУП «Сінькі» В. Дунай, якога культработнікі павіншавалі з пачаткам «Жніва 2018» і ўручылі зажыначны сноп. У сваю чаргу КСУП «Сінькі» падрыхтаваў для ўдзельнікаў свята салодкія падарункі і падарункавыя сертыфікаты ад гаспадаркі. Цёплымі апладысментамі сустракалі гледачы самадзейных артыстаў з в. Сасноўка і салістаў народнай эстраднай студыі "Міраж" Смаргонскага раённага цэнтра культуры, якія прынялі ўдзел у канцэртнай праграме "Хай песня і радасць заўсёды ходзяць побач!". Святочны настрой ствараў аніматар, для дзяцей працавалі гульнёвыя атракцыёны.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rmcznt2011@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь